Хулігана з “Цэнтральнага”, які пагражаў прадавачцы пісталетам, будуць судзіць
Завершанае расследаванне справы хулігана, які ў кавярні сталічнага ўніверсама “Цэнтральны” пагражаў прадавачцы пісталетам. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт, інцыдэнт здарыўся 20 кастрычніка.
Нецвярозы мужчына падышоў да стойкі, за якой працавала прадавачка, і стаў патрабаваць, каб яму парэзалі лімон. Пры гэтым ён пагражаў супрацоўніцы кавярні прадметам, падобным да пісталета. Касірка паклікала на дапамогу службу аховы, якая і затрымала хулігана.
Як пасля высветлілася, дзеля пагрозы мужчына выкарыстоўваў дэталь і механізм газабалоннага пнеўматычнага пісталета, які не мог стрэліць. Нападнік раскаяўся ў сваім учынку, выбачыўся перад касіркай і сказаў, што проста хацеў пажартаваць.
Тым не менш яму выставілі абвінавачанне ў асабліва злосным хуліганства і да суда змясцілі пад хатні арышт.