Human Rights Watch назвала палітыку Трампа пагрозай для правоў чалавека
Міжнародная няўрадавая арганізацыя Human Rights Watch у свой новы спіс пагроз для правоў чалавеку ўключыла прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на штогадовы даклад праваабаронцаў "Небяспечны рост папулізму. Глабальныя нападкі на каштоўнасці правоў чалавека".
Арганізацыя назвала рыторыку амерыканскага прэзідэнта небяспечнай. Перадвыбарчая кампанія Трампа, на думку аўтараў дакладу, была яскравым прыкладам палітыкі нецярпімасці.
У сваім дакладзе Human Rights Watch таксама згадвае абяцанне Трампа ўзмацніць міграцыйныя правілы. Арганізацыя бачыць у гэтым пагрозу правам чалавека.
"План Трампа для барацьбы з тэрарызмам і мусульманамі, які ён агучваў, будучы кандыдатам у прэзідэнты ЗША, быў у роўнай ступені бессэнсоўным, нават контрпрадуктыўным, гэтаксама як і яго ачарненне мусульманскіх супольнасцяў, супрацоўніцтва з якімі з'яўляецца важным для выяўлення далейшых планаў", — гаворыцца ў дакладзе.
Сярод іншых пагроз правам чалавека Human Rights Watch называе выказванні еўрапейскіх палітыкаў аб бежанцах, зняволенне грамадзян без справядлівага судовага разбору ў Турцыі, Расіі, Венесуэле ды Кітаі, а таксама вайну ў Сірыі.