"Іду на выбары!" — напісала ў ТГ-чаце Ганны Канапацкай... не Ганна Канапацкая
Ганна Канапацкая / Еўрарадыё
Уночы на 11 траўня ў тэлеграм-чаце "Анна Канопацкая Chat" карыстальнік з нікам @anna_kanopatskaya пакінуў паведамленне:
"Так, хаваць гэта ўжо бессэнсоўна. Я іду на прэзідэнцкія выбары!"
Але гэта аказалася не тая Ганна.
"Гэта фальшывы чат, вы можаце ад яго адпісвацца і паскардзіцца на яго", — прапанавала палітык Еўрарадыё, калі мы звярнуліся да яе па каментары.
12 траўня Канапацкая праводзіць прэс-канферэнцыю пра свой удзел у перадвыбарнай кампаніі 2020 года. Таму пакуль што іншых каментароў не дае.
У беларускім сегменце "Тэлеграма" ёсць два чаты з аднолькавымі назвамі, прысвечаныя Ганне Канапацкай. У адным трохі больш за 450 падпісчыкаў, у другім крыху больш за сто чалавек. Аказалася, толькі адзін з іх — той, што меншы і створаны пазней, — вядзе былая дэпутат Палаты прадстаўнікоў.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 9 жніўня. Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзідэнты трэба падаць да 15 траўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.