Іх норавы: новазеландцы не кураць, Германія беражэ клімат, Pantone выбірае колер

Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Даследчыкі колеру назвалі адценне наступнага года. Яно як бы спалучае ў сабе нязменнасць сіняга і хваляванне чырвонага, кажуць у Інстытуце колеру. Усё як у нашым аглядзе: нязменнасць, хваляванне і трохі добрых навін.
 

Там не кураць

Новая Зеландыя прымае вельмі радыкальныя меры, каб перамагчы нікатынавую залежнасць. Магчыма, ужо хутка там забароняць прадаваць тытунь усім, хто нарадзіўся пасля 2008 года. Гэта значыць, у сённяшніх тынэйджараў не будзе нават шанцу закурыць.

Зрэшты, у гэтай ідэі ўжо знайшліся і праціўнікі: маўляў, тут жа з'явіцца чорны рынак тытуню.

Их нравы: новозеландцы не курят, Германия бережёт климат, Pantone выбирает цвет
Тут не кураць / pixabay

Але пакуль план такі: да 2025 года ў Новай Зеландыі курыць будзе толькі 5% жыхароў краіны. А потым курыць перастануць наогул усё.
 

Мільёны чалавек галадаюць

Эфіопія сутыкнецца з яшчэ большым голадам. Сусветная харчовая праграма ААН прыпыніла раздачу дапамогі ў двух гарадах на поўначы краіны, таму што баевікі Тыграя разрабавалі яе склады.

Канфлікт паміж уладамі Эфіопіі і паўстанцамі аўтаномнага рэгіёна Тыграй пачаўся ў канцы 2020 года. Паўночная Эфіопія праз гэты канфлікт, які працягваецца, сутыкаецца з масавым голадам. У прадуктах маюць патрэбу больш за 9 млн чалавек.

Што будзе цяпер, пасля нападу на склады ААН, незразумела. Прадстаўнік арганізацыі кажа, што супрацоўнікі сутыкнуліся з запалохваннем:

"Такі пераслед гуманітарнага персаналу з боку Узброеных сіл недапушчальны. Ён падрывае здольнасць Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і ўсіх нашых гуманітарных партнёраў дастаўляць дапамогу, калі яна найбольш неабходная".

ААН абвінавачвае не толькі паўстанцаў, але і ўрадавыя войскі. Па словах прадстаўніка арганізацыі, яны канфіскавалі тры грузавікі з гуманітарнай дапамогай у сваіх мэтах.
 

Калі ўладу атрымліваюць зялёныя

Вы ўжо ведаеце, што ў кіраўнічую кааліцыю, якую ўзначаліў Олаф Шольц, увайшлі зялёныя. І вось што яны збіраюцца зрабіць.

Да 2030 года Германія плануе адмовіцца ад вугалю — на восем гадоў раней запланаванага тэрміну. А яшчэ 2% тэрыторыі краіны паспрабуюць аддаць пад ветраэнергетыку. І засяродзяцца на вадароднай энергіі.

Их нравы: новозеландцы не курят, Германия бережёт климат, Pantone выбирает цвет
Час перасаджвацца на электракары

Да 2030 года плануецца зрабіць так, каб 80% электраэнергіі выраблялася за кошт аднаўляльных крыніц энергіі. А на нямецкіх дарогах павінна з'явіцца 15 мільёнаў электрамабіляў!

Карацей, будзе вельмі чыста.
 

Саміт за дэмакратыю

Заўтра мы больш падрабязна раскажам, да чаго дагаварыліся на віртуальным саміце за дэмакратыю, які арганізаваў Вашынгтон.

Да гэтага мерапрыемства было шмат прэтэнзій — і не толькі з боку Расіі і Кітая, якім не прыйшлі запрашэнні. Амбасадары гэтых краін у Вашынгтоне выпусцілі супольны артыкул, у якім асудзілі падзею як прыклад вяртання да рыторыкі часоў халоднай вайны.

Але не толькі расіяне, але і Washington Post піша, што Белы дом "падзяліў свет на добрых і дрэнных хлопцаў". Прычым, напрыклад, Пакістан паклікалі, а ў яго "дзясяткі сур'ёзных праблем" — ад пакаранняў смерцю без судовага разбору да гандлю людзьмі, цытуе РІА Новости. А вось Венгрыя адзіная з краін-сябраў ЕС запрашэння не атрымала. Турцыя, хаўрусніца па НАТА, таксама.

Дырэктар па камунікацыях Белага дома Джэн Псакі, зрэшты, не рэкамендуе бачыць у запрашэнні нейкі знак ухвалення, таксама як і незапрашэнне яна не лічыць пячаткай незадаволенасці. Заўтра раскажам вам пра ўсё больш падрабязна.
 

Няхай будзе колер

Інстытут колеру Pantone абвясціў колер наступнага года. Ён называецца very peri, у даслоўным перакладзе — "вельмі прыгожы".

Их нравы: новозеландцы не курят, Германия бережёт климат, Pantone выбирает цвет
Колер наступнага года

Гэта першы выпадак, калі Інстытут не выбіраў з наяўных адценняў, а спецыяльна ствараў колер. Спецыялісты палічылі, што такое адценне спалучае ў сабе "нязменнасць" сіняга і "энергію і хваляванне" чырвонага.

Дый проста ён very peri.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі