Іх норавы: СК РФ правярае пост Лебедзева, а ў ЗША 23 года прасядзеў невінаваты

Арцемій Лебедзеў, Анцье Утгард і Дэвонія Інман на калажы Еўрарадыё​
Арцемій Лебедзеў, Анцье Утгард і Дэвонія Інман на калажы Еўрарадыё​

Пакуль праходзіла прэс-канферэнцыя начальніка зямлі рускай, ва ўсім свеце адбылося шмат усяго цікавага. Еўрарадыё публікуе традыцыйны агляд сусветных навін пра жыццё ў суседніх краінах.

Зорка Onlyfans пазбавілася ад стужачных чарвякоў і перастала адчуваць ўзбуджэнне

Як піша поп-часопіс dailystar.co.uk, 26-гадовая Антье Утгаард пакутавала страшным захворваннем: 50-сантыметровыя стужачныя чарвякі сталі прычынай страты вагі і агульнага нядужання — пастаяннай млоснасці і іншых непрыемных з'яў. 

Яна звярнулася да спецыялістаў і пасля лячэння атрымала дваякі вынік. Агульнае самаадчуванне і сон у дзяўчыны палепшыліся, аднак пры гэтым у яе прапала жаданне займацца сэксам:

"Я наогул не ўзбуджаюся. Раней я хацела рабіць гэта кожную ноч перад сном, але з тых часоў я не займалася сэксам прыкладна 21 дзень", — цытуе словы порназоркі выданне.

Следчы камітэт РФ праверыць пасты Лебедзева з-за абразы пачуццяў вернікаў

Вядомы расейскі дызайнер Арцемій Лебедзеў распавёў, што яму прыйшло паведамленне ад ведамства з просьбай з'явіцца для дачы тлумачэнняў. 

"Дарагі Следчы камітэт! Раскажы мне, калі ласка, а што такое святыя мошчы? У якім законе яны апісаны? Як вызначаецца святасць?", — дадаў апісанне да фатаграфіі ліста з СК блогер.

Пост, з-за якога пачалася праверка, быў апублікаваны ў телеграм-канале Лебедзева 17 снежня. У ім ён пытаўся "каго павінна ***** [хваляваць] нага, рука, зуб, валасы нейкага святога".

"Чаму ў маўзалеях ляжаць напаказ трупікі Леніна, Кім Ір Сена, Мао? Адкуль у народзе жаданне пакланіцца мёртваму мэнэджару? Чаму выстройваюцца чэргі прыкласціся да якой-небудзь скрынцы з перхаццю Сергія Раданежскага?".

Намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Маскоўскага патрыярхату Вахтанг Кіпшыдзэ назваў словы Лебедзева пра Сергія Раданежскага "злачыннымі і маральна непрымальнымі". І выказаў надзею, што выказванні Лебедзева "выклічуць тую рэакцыю, якая прадугледжаная расейскімі законамі".

У ЗША з турмы выйшаў мужчына, які адседзеў 23 гады за забойства, якое не здзяйсняў

Дэвонія Інман быў арыштаваны ва ўзросце 20 гадоў за забойства мэнэджара закусачнай і выкраданне 1732 даляраў у 1998 годзе. Хлопец быў адпраўлены ў турму на падставе паказанняў сведак.

У лістападзе 2021 года суд штата Джорджыя пастанавіў, што пракуратура схавала важныя доказы, якія паказвалі на невінаватасць Інмана. У панядзелак, 20 снежня, мужчына выйшаў на волю. "23 гады ў мяне было адчуванне, што нехта паставіў маё жыццё на паўзу", — такія словы Дэвонія прыводзяць журналісты.

Кітай збіраецца "ачысціць" Інтэрнэт

Кітай збіраецца старанна правяраць усе анлайн-платформы, каб ачысціць іх ад падробленых уліковых запісаў і фэйкавай інфармацыі, піша Reuters. 

Кіраванне кіберпрасторы Кітая што запусціць двухмесячную спецыяльную аперацыю па барацьбе з махлярскімі паводзінамі ў інтэрнэце, пачынаючы ад павышэння паказчыкаў ўцягнутасці і заканчваючы аплатай фальшывых аглядаў. Гэтая кампанія праводзіцца на фоне, калі чыноўнікі пачынаюць рабіць больш жорсткімі нагляд за сферай гульняў, адукацыі, крыптавалют і фінансаў.

Крыху раней, Дзяржаўны савет Кітая апублікаваў Кіраўніцтва па стварэнні «цывілізаванага» інтэрнэту, у якім сказана, што інтэрнэт варта выкарыстоўваць для распаўсюджвання інфармацыі аб кіруючай Камуністычнай партыі і яе дасягненняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі