Іх норавы: у Аўстраліі п'яныя Папугаі, а Onlyfans узначаліла жанчына
Дыназаўры, Папугаі, айфоны — дзівосны свет / Еўрарадыё
Пакуль беларускія сілавікі змагаліся з бабулямі за векавыя дубы, ва ўсім свеце адбылося шмат усяго цікавага. Еўрарадыё публікуе традыцыйны агляд сусветных навін пра жыццё ў суседніх краінах.
Reuters: ЗША разглядаюць санкцыі на смартфоны ў Расеі, у выпадку ўварвання ў Украіну
ЗША працягвае разглядаць варыянт, што Расія ўвядзе войскі ва Украіну. Сёння стала вядома, што ў ліку прапанаваных мер — забарона на пастаўкі смартфонаў, кампанентаў для вытворчасці самалётаў і аўтамабіляў, а таксама матэрыялаў «з многіх іншых галін». Пра гэта напісаў Reuters са спасылкай на крыніцу ў Адміністрацыі прэзідэнта.
Крыху раней у СМІ абмяркоўваліся намеры амерыканскіх і еўрапейскіх палітыкаў адключэння Расеі ад сістэмы SWIFT. Міністр замежных спраў Украіны назваў такую магчымасць "ядзернай".
Нагадаем, што тэма вайны Украіны з Расеяй абмяркоўваецца з кастрычніка. Тады Зяленскі паведаміў, што 100 тысяч расейскіх вайскоўцаў знаходзяцца на мяжы з Украінай. Пасля чаго пазней Пуцін сказаў, што Украіна не збіраецца нападаць на Украіну. А войскі на мяжы — дык гэта справа выключна ўнутраная і тычыцца толькі Расеі.
У Кітаі знайшлі яйка з эмбрыёнам дыназаўра
Знаходку знайшлі ў 2000 годзе, але не надалі ёй значэння і адправілі на захаванне на склад. У 2015 годзе на тэрыторыі гарадской акругі Гуанчжоу вырашылі адкрыць музей натуральнай гісторыі і знайшлі на складзе гэта яйка. Яго зноў вывучылі і выявілі, што ў яйку знаходзіцца эмбрыён бяззубага дыназаўра-тэрапода або авіраптара, які жыў у Азіі і Паўночнай Амерыкі ў часы Верхнекрэйдавай эпохі 72-66 мільёнаў гадоў таму.
Памер яйкі мае даўжыню 17 сантыметраў і выглядае як таблетка: трохі даўжэй страусавага яйкі. Навукоўцы называюць яйка ідэальна захаваным і прыдатным для вывучэння: «гэта найлепшы эмбрыён дыназаўра, калі-небудзь знойдзеным за ўсю гісторыю», — сказала палеантолаг Фіён Вайсум Ма.
Свежадаследаванае яйка дыназаўра — трэці вядомы навуцы эмбрыён тэрапода.
П'яныя папугаі перашкаджаюць аўстралійцам
Уся справа ў пераспелых манга. У рэгіёне Кімберлі скончыўся сезон, а апалае манга магутна прыцягвае птушак водарамі. На сонцы ферментаваны сокі ператвараюцца ў алкагольныя напоі, якія п'юць папугаі.
Лекар ветэрынарнай лякарні Брума Пол Мэрфі кажа, што неабыякавыя грамадзяне прыносяць да яго нецвярозых папугаяў практычна штодня:
"Звычайна яны пакутуюць каля пары дзён. Пад уздзеяннем алкаголю яны становяцца вельмі соннымі і знаходзяцца на розных стадыях недаядання. Мы чулі некалькі паведамленняў пра тое, што яны ўляталі ў вокны ці сядзелі на зямлі і не маглі лётаць. У такім стане Папугаі ўразлівыя для катоў і іншых драпежнікаў".
Папугаі ў такім стане трапляюць пад машыны, атакуюць мясцовых жыхароў і паводзяць сябе дзіўна.
У Onlyfans новы дырэктар-жанчына
Гэта адбылося ўпершыню ў гісторыі папулярнага сэрвісу. Месца Ціма Стоклі заняла былы маркетынгавы дырэктар Амі Ган, якая працуе ў кампаніі з 2020 года.
Паводле яе слоў, яна мае намер ператварыць OnlyFans ў "самую бяспечную сацыяльную сетку ў свеце", павялічыць інвестыцыі ў бясплатнае прыкладанне OFTV для прамых эфіраў без эратычнага кантэнту і запусціць новыя інструменты для аўтараў.
Onlyfans — сэрвіс для блогераў, якія хочуць манетызаваць свой кантэнт. Першапачатковая ідэя была ў тым, што кантэнт атрымаюць толькі людзі, якія аплацілі падпіску. Але праз час з-за багацця эратычнага кантэнту і адсутнасці забароны на яго з боку адміністрацыі, галоўнай арыентацыяй сайта сталі сэкс-работнікі і блогеры, якія прадаюць падпісчыкам адкрытыя фота і відэа.
СААЗ чакае, што ў 2022 годзе скончыцца эпідэмія
Пра гэта распавёў гендырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
"Мы разлічваем, што 2022 стане годам завяршэння пандэміі", — перадае словы Тэдроса Аданома Гебрэйесуса "РИА Новости".
А мы ўжо, калі шчыра, не разлічваем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.