Іх норавы: у ЗША ўручылі "Залаты глобус", а Германія шукае прадстаўніка Telegram

Дураў, Токаеў ды іншыя персанажы ў традыцыйным калажы / Еўрарадыё
Дураў, Токаеў ды іншыя персанажы ў традыцыйным калажы / Еўрарадыё

Пакуль мінчукі прывыкалі да новага маршруту на працу праз тое, што ўпаў мост, ва ўсім свеце адбылося шмат цікавага. Еўрарадыё публікуе традыцыйны агляд сусветных навін пра жыццё ў іншых краінах.
 

Абвешчаныя лаўрэаты "Залатога глобуса"

Их нравы: в США вручили “Золотой глобус”, а Германия ищет представителя Telegram
Залаты чалавек / unsplash.com

У Лос-Анджэлесе адбылася 79-я цырымонія ўручэння прэміі "Залаты глобус". Гэтым разам абышлося без пампезных прадстаўленняў і нават без трансляцый, у закрытым рэжыме. Арганізатары цырымоніі апублікавалі спіс пераможцаў на сайце.

Коратка пералічым іх. Найлепшы драматычны серыял — "Спадчыннікі", найлепшы музычны або камедыйны серыял — "Хітрасці", найлепшы ТБ-фільм ці міні-серыял — "Падземная чыгунка", найлепшы актор у драматычным серыяле — Джэрэмі Стронг ("Спадчыннікі"), найлепшая акторка ў драматычным серыяле — ЭмДжэй Радрыгес ("Пастава"), найлепшы актор у мюзікле або камедыі — Джэйсан Судэйкіс ("Тэд Ласа"), найлепшая акторка ў мюзікле або камедыі — Джын Смарт ("Хітрасці"), найлепшы актор у ТБ-фільме, серыяле ці міні-серыяле — Майкл Кітан ("Ломка"), найлепшая акторка ў ТБ-фільме, серыяле ці міні-серыяле — Кейт Уінслет ("Мэйр з Істтаўна"), найлепшы актор другога плана — О Ён-су ("Гульня ў кальмара"), найлепшая акторка другога плана — Сара Снук ("Спадчыннікі").

Чаму ўручэнне прайшло так ціха? Грамадскасць звязвае гэта са скандаламі ўнутры самой асацыяцыі. Некалькі месяцаў таму выданне Los Angeles Times абвінаваціла арганізатараў у расавай дыскрымінацыі. Пасля гэтага многія зоркі адмовіліся ад узнагарод прэміі, а тэлеканал NBC адмовіўся ад трансляцыі — да байкоту таксама далучыліся Netflix, Amazon і WarnerMedia.
 

Францыя аштрафавала Google і Meta за cookie-файлы

Их нравы: в США вручили “Золотой глобус”, а Германия ищет представителя Telegram
Пошукавая сістэма Google на экране мабільнага тэлефона / unsplash

Амаль не засталося сайтаў у інтэрнэце, якія не маюць плашкі, што ўсплывае на палову экрана, пра тое, што трэба пагадзіцца з палітыкай cookie-файлаў (часовых файлаў браўзера, што захоўваюць звесткі пра карыстальніка) або адмовіцца ад гэтага. Такая сітуацыя склалася пасля доўгіх дэбатаў у Еўрапейскім саюзе пра абарону персанальных звестак і іх выкарыстанне ў рэкламных мэтах. Але вайна працягваецца і цяпер.

Сёння французскія рэгулятары аштрафавалі Google і Meta на 150 і 60 мільёнаў еўра за навязванне карыстальнікам файлаў cookie. І абавязалі кампаніі на працягу трох месяцаў даць карыстальнікам магчымасць хутка ад іх адмаўляцца. Калі кампаніі не выканаюць патрабаванні, на іх будуць накладаць дадатковы штраф кожны дзень у памеры 100 тысяч еўра.

Такое рашэнне прынята пасля расследавання, праведзенага па скарзе французскіх карыстальнікаў. Некаторыя карыстальнікі не былі рады той акалічнасці, што для адмовы ад усіх файлаў cookie трэба зрабіць некалькі дзеянняў, а для іх прыняцця — адно.
 

Германія патрабуе ад Telegram знайсці прадстаўніка

Их нравы: в США вручили “Золотой глобус”, а Германия ищет представителя Telegram
Экран мобильного телефона / unsplash

Прадстаўнік патрэбны для юрыдычных запытаў, расказаў у інтэрв'ю газеце Bild міністр юстыцыі Германіі Марка Бушман. Калі кампанія не выканае патрабавання, то можа атрымаць "мільённыя" штрафы.

Цяпер свае запыты Германія дасылае ў ААЭ, дзе зарэгістраваная штаб-кватэра кампаніі Паўла Дурава, але на іх не прыходзяць адказы.

Раней нямецкія палітыкі скардзіліся на тое, што месенджар недастаткова рэгулюецца, і патрабавалі знайсці адказных асоб.
 

У Расіі будуць саджаць у турму за парушэнне ПДР

Их нравы: в США вручили “Золотой глобус”, а Германия ищет представителя Telegram
ГАИ штрафует велосипедиста с БЧБ-флагом / Еврорадио

Сёння ў Расіі набыў моц закон аб крымінальнай адказнасці за перавышэнне хуткасці.

Кіроўцам, якіх раней пазбавілі правоў за забаронены выезд на сустрэчную паласу (і трамвайныя пуці сустрэчнага напрамку) або перавышэнне хуткасці больш чым на 60 км/ч і якія зноў здзейснілі аналагічнае парушэнне, пагражае штраф, папраўчыя работы або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

У КК РФ для гэтага нават з'явілася новая частка артыкула 264 — "Парушэнне ПДР асобай, якая падпала пад адміністрацыйнае пакаранне і пазбаўлена права кіравання транспартнымі сродкамі".

Цікава, што новаўвядзенне распаўсюджваецца толькі на кіроўцаў, чые парушэнні зафіксавалі супрацоўнікі ДІБДР (ГИБДД). На камеры і аўтаматычную фіксацыю гэта не распаўсюджваецца. Эксперты сумняваюцца, што ўвядзенне крымінальнай адказнасці для злосных ліхачоў дазволіць змяніць абстаноўку на дарогах, але вераць у хуткі рост карупцыі.
 

Казахстан адключае інтэрнэт

Спецыялісты, якія сочаць за сусветнымі адключэннямі інтэрнэту, заўважылі, што, нягледзячы на словы лідараў АДКБ пра стабілізацыю ў Казахстане, урад працягвае адключаць інтэрнэт.

ры гэтым уцямных тлумачэнняў, чаму ж усё ж выключылі інтэрнэт, дагэтуль няма. Ёсць нейкія абсалютна непераканаўчыя бляянні Такаева пра "ўмяшанне звонку" і твіт (!) пра "20 тысяч тэрарыстаў", — піша аўтар тэлеграм-канала пра камунікацыі "ЗаТелеком". — "Колькасць пацярпелых ад адключэння інтэрнэту — мільёны шараговых казахстанцаў. Колькі чалавек загінула ад адсутнасці сувязі, пакуль незразумела, але спадзяюся, у Казахстане будзе праведзена незалежнае расследаванне і вінаватыя будуць пакараныя. Адключэнне інтэрнэту — гэта злачынства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі