IKEA закрые офіс закупак у Беларусі

IKEA закрые офіс закупак у Беларусі

IKEA закрые офіс закупак у Беларусі. У прэс-рэлізе кампаніі падкрэсліваецца, што гэта "назаўжды". Закрыюць офіс не толькі ў Мінску, але і ў Маскве.

З пачаткам вайны Расіі супраць Украіны шведская кампанія абвясціла аб прыпыненні працы ў Беларусі і Расіі. Яшчэ летась IKEA трапляла пад крытыку за супрацоўніцтва з уладамі Беларусі. Беларусы пратэставалі каля яе крамаў у шэрагу краін Еўропы (акцыі прайшлі ў Вільні, Варшаве).

"На жаль, абставіны не палепшыліся, і разбуральная вайна працягваецца, — гаворыцца ў заяве кампаніі. — Прадпрыемствы і ланцужкі паставак па ўсім свеце моцна пацярпелі, і мы не бачым магчымасці аднавіць працу ў бліжэйшы час".

Бізнес у Беларусі і Расіі будзе скарачацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі