У Вільні беларусы пратэставалі супраць супрацоўніцтва IKEA з уладамі Беларусі
У Вільні беларусы пратэставалі супраць супрацоўніцтва IKEA з уладамі Беларусі. Яны правялі пікет каля крамы кампаніі. Яго ўдзельнікі трымалі бел-чырвона-белыя беларускія і літоўскі сцягі, лістоўкі са здымкамі загінулых пратэстоўцаў і палітвязняў у Беларусі.
Падчас мерапрыемства да пратэстоўцаў выйшла менеджарка і вынесла ім гарбату. У халоднае надвор'е яна сапраўды ім была патрэбна.
Падобныя акцыі беларусы праводзяць і ў іншых краінах свету. Яны заклікаюць IKEA адмовіцца ад супрацоўніцтва з "рэжымам Лукашэнкі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.