Ілан Маск больш не найбагацейшы чалавек у свеце

Ілан Маск / JD Lasica from Pleasanton
Ілан Маск / JD Lasica from Pleasanton

Ілан Маск больш не найбагацейшы чалавек у свеце, піша ВВС. Ён пакінуў верхні радок рэйтынгу пасля таго, як кошт яго долі ў кампаніі Tesla ўпаў удвая.

Цяпер самы багаты чалавек у свеце — Бернар Арно, выканаўчы дырэктар транснацыянальнай кампаніі LVMH, вядомага вытворцы прадметаў раскошы пад гандлёвымі маркамі Christian Dior, Louis Vuitton, Givenchy, Guerlain, Moët & Chandon, Hennessy. Пра гэта піша Forbes.

Маёмасць Маска — каля 178 мільярдаў долараў, маёмасць Бернара Арно — каля 188 мільярдаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі