Іосіф Кабзон: Мае ўнукі напалову беларусы (відэа)
Вядомы савецкі і расійскі эстрадны спявак Іосіф Кабзон памёр на 81-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы. Пра гэта стала вядома 30 жніўня. Раней Кабзон згадваў пра свае сувязі з Беларуссю. Напрыклад, у 2012-м у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ ён распавёў, што яго зяць з Беларусі.
"Яго звезлі ў шасцігадовым узросце ў Аўстралію, ён жанаты на маёй дачцы, ашчаслівіў нас чатырма ўнукамі, напалову беларусамі", — распавядаў спявак.
Іосіф Кабзон прызнаваўся, што любіць бываць у Беларусі. Яму падабаліся Магілёў, Брэст, Гомель і, вядома ж, Мінск. Прыязджаў з канцэртамі. У беларускай сталіцы ён стараўся патрапіць на Маскоўскія могілкі, на магілы Пятра Машэрава і Уладзіміра Мулявіна.