Іосіф Сярэдзіч: Я выказаў Лукашэнку ўсё, што хацеў

Іосіф Сярэдзіч: Я выказаў Лукашэнку ўсё, што хацеў

13 лютага галоўны рэдактар незалежнай газеты "Народная воля" Іосіф Сярэдзіч сустрэўся ў Палацы Незалежнасці з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра падобны прыём яны дамовіліся дзесяць дзён таму, падчас "Вялікай размовы з прэзідэнтам". Напярэдадні Іосіф Паўлавіч правёў яшчэ адну сустрэчу ў Адміністрацыі прэзідэнта — з яе кіраўніком Наталляй Качанавай.

У каментарыі Еўрарадыё Іосіф Сярэдзіч кажа, што размова з Аляксандрам Лукашэнкам праходзіла без непатрэбнага афіцыёзу, з вока на вока. "Я выказаў усё, што хацеў, і пачуў, у прынцыпе, таксама ўсё, што хацеў пачуць, — кажа галоўны рэдактар "Народнай волі". — Мы звярнулі ўвагу ў першую чаргу, што сёння нельга дапусціць, каб пагаршалася сітуацыя ў краіне. Каб не дай Божа не палыхнула наша краіна. Бо калі палыхне, дык нікому тут не паздаровіцца. Ні ўладам, ні грамадству, ні нам з вамі. Вось самае галоўнае: якім чынам прайсці чорную паласу, якая насунулася на Беларусь. Гэта лейтматыў усёй сустрэчы".

Іосіф Сярэдзіч: Я выказаў Лукашэнку ўсё, што хацеў
Фота: president.gov.by

Сярэдзіч абмеркаваў з Лукашэнкам працу беларускіх незалежных медыя. Па словах рэдактара "Народнай Волі", кіраўнік Беларусі паабяцаў, што рэгіянальныя СМІ больш не будуць сутыкацца з тым, што іх не бяруць на распаўсюджванне праз кіёскі, будуць вырашацца і іншыя праблемы.

Знайшла працяг і размова пра чыноўніка, які атрымаў крэдыт пад 3% на будаўніцтва дома ў Драздах. Пра гэты выпадак Іосіф Сярдзіч распавядаў Аляксандру Лукашэнку дзесяць дзён таму, падчас "Вялікай размовы з прэзідэнтам". Тады прозвішча чыноўніка не прагучала, а цяпер Іосіф Паўлавіч назваў яго. Аляксандр Лукашэнка распавёў, што ён думае з гэтай нагоды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі