Іосуб: Бензін не патаннее толькі таму, што яго адвязалі ад долара

Кошт на бензін больш не прывязаны да долара. Пра гэта, як паведамляла Еўрарадыё, заявіў старшыня канцэрна “Белнафтахім” Ігар Ляшэнка. На сёння арыенцірам кошту на бензін будзе “сусветны кошт на нафту і кошты ў суседніх дзяржавах”. Раней канцэрн арыентаваўся на схему: 1 долар за літр бензіна АІ-92-К5-Еўра.

Па словах старшыні канцэрна, прывязваць бензін да долара мела сэнс пры кошце аднаго барэля нафты ў 75 долараў. Калі кошт нафты будзе падаць, то бензін можа патаннець, кажа Ляшэнка.

Але чакаць падзення коштаў на бензін усё ж не варта. Пра гэта Еўрарадыё распавёў фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра “Альпары” ў Мінску Вадзім Іосуб.

Вадзім Іосуб: “Пытанне ў тым, застанецца кошт на бензін стабільны ці ён можа падаражэць! Адвязка дэ-факта ўжо адбылася, калі долар падняўся, а бензін — не. Няма ніякіх прычын, каб бензін патаннеў. Мы не набываем нафту на сусветным рынку, мы набываем нафту ў Расіі па фіксаваных кантрактах”.

Кошт на бензін прывязалі да долара ў верасні 2014 года. Тады, на думку кіраўніцтва “Белнафтахіма”, гэта было актуальна.

Фота — telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі