Іосуб: Кошт 50 долараў за барэль адпавядае рэаліям на нафтавым рынку
Міністэрства эканомікі Беларусі знізіла прагноз па кошце на нафту з 57 да 50 долараў за барэль і такім чынам наблізіла яго да рэалій, якія цяпер склаліся на нафтавым рынку. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё распавёў старшы аналітык “Альпары” у Мінску Вадзім Іосуб:
Іосуб: "Цяперашні прагноз адпавядае тым прагнозам, якія даюць міжнародныя фінансавыя арганізацыі і афіцыйныя эканамічныя расійскія ведамствы. Прагноз каля 50 долараў мне падаецца рэалістычным і ў сярэднетэрміновай перспектыве: ваганні кошту нафты маркі "Брэнт" у калідоры 45-55 долараў за барэль — то бок, акурат вакол адзнакі 50".
Фінансавы аналітык адзначае, што цяпер нафта каштуе танней за 45 долараў, але цалкам верагодна, што гэта часовая з'ява, і неўзабаве яе кошт можа ўзняцца.
Фота: belprauda.org