Эксперт: ідзе барацьба за друкарскі станок, а рубель упадзе, калі яго ўключыць

Беларускія рублі / Reuters
Беларускія рублі / Reuters

Калі друкарскі станок уключаць для выратавання дзяржпрадпрыемстваў, то інфляцыя ўзляціць, як і курс долара, лічыць старшы аналітык "Альпары Еўразія" Вадзім Іосуб.

У стрыме Еўрарадыё эксперт таксама расказаў, чаму ў санкцыйных банкаў могуць узнікнуць праблемы з аперацыямі ўнутры Беларусі і што павінны зрабіць улады, каб Беларусь адключылі ад SWIFT. Мы сабралі самае цікавае са стрыму.

 

У крызіс курс долара можа быць стабільным

Эксперт нагадвае, што з 2015 года ў Беларусі курсаўтварэнне ідзе ў рынкавым рэжыме. Курсы валют залежаць ад попыту і прапанавання.

— У папярэднія шматразовыя крызісы беларусы прывыклі да таго, што курс долара — гэта індыкатар стану эканомікі. Гэта значыць, калі ў эканоміцы ўсё ў парадку, курс стаіць. Калі ўсё вельмі дрэнна, долар пачынае расці.

На самай справе ў агульным выглядзе гэта незалежныя рэчы. Можна мець эканамічны крызіс і дастаткова стабільны курс. Сітуацыя можа быць і адваротная.

Для таго каб курс долара рэзка вырас, недастаткова крызісу або санкцый.

— Пры рынкавым курсаўтварэнні для таго, каб долар рос, трэба, каб хтосьці, маючы вялікую колькасць беларускіх рублёў, гэты долар купляў. Хтосьці — гэта насельніцтва або прадпрыемствы. Альбо і насельніцтва, і прадпрыемствы.

Калі ў краіне падаюць даходы прадпрыемстваў і заробкі людзей, то беларускіх рублёў для куплі долараў у іх проста не будзе. Значыць, не будзе попыту на долар і ён не будзе расці, прыводзіць прыклад Вадзім Іосуб.

Эксперт: во власти борьба за печатный станок, а рубль упадёт, когда его включат
Чарга ў абменнік у канцы крызіснага 2014 года / Reuters

— А пачне ён расці тады, калі для выратавання эканомікі або падтрымкі заробкаў, якія ўпалі, пачнуць друкаваць грошы. Потым раздаваць іх прадпрыемствам або насельніцтву ў выглядзе незаробленых заробкаў.

Дзіўна, але пакуль што ўлады ўстрымліваюцца ад такіх крокаў. Ёсць усякія крэатыўныя спосабы падтрымаць перадбанкруцкія дзяржпрадпрыемствы. Але гэта пакуль не звязана з тым, каб з паветра надрукаваць мільярд і падарыць ім.

 

Ці ўключаць друкарскі станок?

На думку Вадзіма Іосуба, наўрад ці нават улады могуць дакладна сказаць, ці пачне эканоміка напампоўвацца грашыма з паветра.

— Скажам так, з таго, што даносіцца часам з калідораў улады: ёсць тыя, хто выдатна разумее, у прыватнасці гэта Нацыянальны банк, што ўключаць станок нельга. Калі ўключыць, то паляціць угору інфляцыя і цяперашнія дзесяць адсоткаў нам здадуцца кветачкамі. Паляціць угору курс валют, прадпрыемствам стане ўсё складаней абслугоўваць валютныя даўгі.

Ёсць і тыя, хто гэтага не разумее ці робіць выгляд, што не разумее. Гэта прыхільнікі таго, каб надрукаваць грошай, даць прадпрыемству, у прадпрыемства з'явіцца абаротка, яно раздасць крэдыты, верне даўгі і "закалосіцца" лепш, чым раней.

Эксперт: во власти борьба за печатный станок, а рубль упадёт, когда его включат
Нацыянальны банк / Еўрарадыё

Паміж гэтымі бакамі пастаянна ідзе дыскусія, і пакуль Нацбанку ўдаецца ўтрымліваць пазіцыі. Аднак, ці надоўга, незразумела, лічыць эксперт.
 

Санкцыі супраць банкаў працуюць не толькі ў ЕС і ЗША 

Банкам, якія трапілі пад санкцыі ЕС ці ЗША, працаваць стане цяжэй не толькі за мяжой, але і ў Беларусі.

— Абсалютбанк стаіць крыху асабняком. Ён трапіў пад амерыканскія персанальныя санкцыі. Гэта, па сутнасці, азначае, што і еўрапейскія банкі не захочуць з ім працаваць. Больш за тое, праз боязь другасных санкцый з ім могуць не захацець працаваць іншыя расійскія і нават беларускія банкі.

Да праблем з разлікамі ў доларах могуць дадацца і перашкоды па працы з расійскім і беларускім рублямі.

Эксперт: во власти борьба за печатный станок, а рубль упадёт, когда его включат
Абсалютбанк абмежаваны ў выкарыстанні долара / Reuters

Што да еўрапейскіх санкцый супраць Беларусбанка, Белінвестбанка і Белаграпрамбанка, то працуюць яны таксама шырэй, чым прадугледжана.

— Дэ-факта там забарона на фінансаванне трох дзяржбанкаў на тэрмін вышэй за 90 дзён. Але мы ведаем, што некаторыя еўрапейскія банкі трактуюць гэтыя санкцыі вельмі шырока.

Хтосьці не хоча рызык для сябе і перастае ўсякую дзейнасць з гэтымі банкамі весці. Мы чулі асобныя гісторыі пра складанасці з праходжаннем плацяжоў у гэтыя банкі.

Эксперт падкрэслівае, што пакуль гэта разавыя выпадкі, але з часам сітуацыя можа пагоршыцца.

Эксперт: во власти борьба за печатный станок, а рубль упадёт, когда его включат
Праблемы могуць узнікнуць нават з расійскімі рублямі / Reuters

— Калі гаворка ідзе не пра ўрадавы крэдыт, а пра крэдыт з боку якога-небудзь банка расійскага ці кітайскага, то гэты банк павінен кіравацца фармальнымі рэчамі. Паглядзець на надзейнасць банка, а на яе глядзяць праз прызму рэйтынга.

Калі рэйтынга няма, то выдаць крэдыт на рынкавых умовах немагчыма. Бо незразумела, як вызначыць стаўку па крэдыце.

— Тэарэтычна які-небудзь расійскі ВЭБ, які ёсць расійскай дзяржкарпарацыяй, пры наяўнасці палітычнага рашэння з боку расійскага ўрада дасць грошай незалежна ад чаго-небудзь. Але без рашэння на такім узроўні проста перамаўляцца з расійскімі банкамі "дайце нам крэдыт" з боку банкаў, якія пазбавіліся рэйтынгаў, практычна бескарысна.
 

Адключыць ад SWIFT могуць за зброю масавага паражэння

Адключэнне Беларусі ад SWIFT вельмі малаімавернае, лічыць Вадзім Іосуб.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі