Іранскія аўтамабілі на беларускім рынку
ДАВЕДКА ЕЎРАРАДЫЁ
Названа больш за 130 тавараў, у тым ліку якіх такія неабходныя спажыўцу
рэчы, як велатрэнажоры, банкаматы, кандыцыянеры, маторныя лодкі, бытавыя
зварачныя апараты ды іншыя. Вытворчасць гэтых тавараў павінна быць асвоена ў
2007 годзе. Цалкам жа праграма імпартазамяшчэння разлічана на 2006—2010 гады. |
Вельмі перспектыўнай бачыць вытворчасць легкавых аўтамабіляў маркі “Саманд”
на тэрыторыі Беларусі генеральны дырэктар ЗАТ “Юнісон” Дзмітрый Ягораў. Ён лічыць,
што гэта толькі першы крок па развіцці галіны вытворчасці легкавых аўтамабіляў
ў нашай краіне:
“Яшчэ 11 жніўня 2006 году ў нас было афіцыйнае адкрыццё заводу.
Тэхналагічны працэс, абсталяванне, — усё выканана. Мы ўжо сабралі прамыслова-доследную
партыю, зараз пачынаем пастаўку машына-камплектаў.
З ГІСТОРЫІ ПЫТАННЯ
Першая спроба распачаць зборку легкавых аўтамабіляў у Беларусі адбылася ў
1997 годзе. Тады кампанія Ford Motor Company (FMC) пабудавала ў Абчаку завод па зборцы легкавых
аўтамабіляў маркі FORD. У 2001 годзе галоўны інвестар, кампанія Ford, выйшаў з праекта і планаваная вытворчасць была
закансервавана амаль на тры гады. Другая спроба збіраць аўтамабілі на той жа вытворчай базе адбылася увесну 2004 года Тады завод пачаў выпуск аўтамабіляў маркі “Люблін- |
Аўтамабілі “Саманд” класа “Стандарт” і “Люкс”, вытворчасць якіх ужо
пачалася, збіраюцца амаль у поўнай адпаведнасці з “Пежо
Але абвешчаны кошт машыны — 12,5 тысяч долараў,
як лічыць незалежны аглядальнік аўтамабільнага рынку Дзмітрый Навіцкі, занадта
высокі для звычайнага беларускага спажыўца.
“Любы хаця б крыху свядомы чалавек ведае, што ў сусветнай табелі аб рангах Iran Khodro займае далёка
не першае месца. Не хацелася, каб беларусаў пазбаўлялі нармальнага, якаснага
прадукту еўрапейскай ці японскай вытворчасці і давалі замест іранскі
аўтамабіль, зроблены па французскай ліцэнзіі.
Я ездзіў на гэтай машыне, гэта
дастаткова камфартабельны ды зручны аўтамабіль. Але, на жаль, яго тэхналагічны
ўзовень не высокі, як былыя ў карыстанні, патрыманыя машыны канца 80-х —
пачатку 90-х. Калі ў нас ідзе праграма імпартазамяшчэння, то, канешне, можна
чакаць павышэння пошлін на новыя машыны ці яшчэ якога-небудзь ходу з боку
дзяржавы дзеля таго, каб людзі набывалі такую прадукцыю беларускай зборкі.
У
любым выпадку павінен быць выбар. Мне так падаецца, што ўсё ідзе да таго, што
выбар беларускага аўтааматара жадаюць абмежаваць”.
Атрымліваецца, што ў Беларусі пачалася вытворчасць аўтамабіляў, роўных па
якасці машынам канца 80-х, а па коштах — пачатку 21-га стагоддзя. Цікава будзе
паглядзець, ці вытрымаюць аўтамабілі “Саманд” канкурэнцыю, калі яна будзе
сумленнай з боку дзяржавы.
Таксама ж паўстае пытанне, ці патрэбна Беларусі займацца
развіццём новых галін прамысловасці, прадукцыю якіх нашмат танней набыць, чым
вырабіць.
Фота з сайту www.alfo-trade.kiev.ua