Іспанія просіць ФІФА перанесці матч з Беларуссю з-за выбуху на стадыёне
Адборачны матч чэмпіянату свету 2014 года мусіў адбыцца на стадыёне ў Пальма-дэ-Мальёрцы 11 кастрычніка.
Як паведамляла Еўрарадыё, на стадыёне адбыўся выбух генератара. Раненні атрымалі тры чалавекі. Выбух парушыў электразабеспячэнне стадыёна. Аднавіць абсталяванне да гульні іспанцы не паспеюць, адзначае РБК.
У Іспаніі прапануюць або перанесці матч на суткі або згуляць на іншым стадыёне — на "Камп Ноў" у Барселоне ці ў Валенсіі на "Месталье". Аднак для гэтага неабходна згода ФІФА і кіраўніцтва зборнай Беларусі.
Фота стадыёна — as.com