Ізраіль можа спыніць агонь нават без перамір'я
Тэль-Авіў заяўляе, што можа спыніць агонь нават без узгаднення з лідэрамі Хамаса, якія ў пятніцу адпрэчылі перамір'е. Адпаведнае рашэнне можа быць прынята ўжо да вечара суботы.
Раніцай у суботу каля школы ААН для дзяцей уцякачоў у горадзе Бейт Лахія загінулі двое дзяцей. Яшчэ 14 чалавек параненыя, паведамляе Haaretz. Ізраільскі танк абстраляў школу ў адказ на агонь ваяўнікоў Хамаса, якія, паводле ізраільскага камандавання, выкарысталі яе як агнявую кропку.
Гэта чацвёрты выпадак абстрэлу школ ААН за час правядзення аперацыі "Літы свінец". 6 студзеня ў горадзе Джабалія ад выбуху снарада ізраільскага танка загінулі 43 чалавекі. Ізраільскі бок заяўляе, што аб'екты ААН баявікі Хамаса выкарыстоўваюць для атак на байцоў Цахала.
Haaretz адзначае, што школы пад кантролем ААН на тэрыторыі анклава сталі цэнтрамі для ўцекачоў. Цяпер там хаваюцца каля 45 тысяч палестынцаў.
Раніцай у суботу авіяцыя Ізраіля працягвала бамбаваць Газу. Аперацыя Войскі абароны Ізраіля "Літы свінец" пачалася з авіяўдараў па сектары Газы 27 снежня. 3 студзеня аперацыя перайшла ў наземную фазу. На тэрыторыю анклава ўведзеныя танкі.