Ізраільцяне ўпершыню пацвердзілі, што затапляюць некаторыя тунэлі ХАМАС
Адзін з выяўленых у сектары Газа падземных тунэляў
Ізраільцяне ўпершыню пацвердзілі, што затапляюць вадой некаторыя падземныя тунэлі ХАМАС. ЦАХАЛ падкрэслівае, што гэта толькі адзін з метадаў нейтралізацыі падземных магчымасцяў тэрарыстаў. І што перад затапленнем праводзяцца "прафесійныя і ўсебаковыя" прэвентыўныя праверкі, уключна з аналізам глебы і сістэмы водазабеспячэння ў гэтым раёне, каб пераканацца ў тым, што грунтавыя воды не забруджаныя, паведамляе timesofisrael.com.
У снежні The Wall Street Journal паведаміла, што Армія абароны Ізраіля плануе запампоўваць марскую ваду ў сістэму падземных тунэляў ХАМАС. Пры гэтым выкарыстоўваюцца новыя інжынерныя рашэнні, над якімі працавалі самыя розныя спецыялісты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.