Ізраільскі журналіст пранёс муляжы бомбаў у некалькі самалётаў
Ізраільскі журналіст Давід Сулейман змог па чужых дакументах уладкавацца прыбіральшчыкам у аэрапорт Тэль-Авіва і пранесці муляжы бомбаў у некалькі самалётаў. Пра гэта піша The Times of Israel.
Выданне паведамляе, што за два дні журналіст паспеў папрацаваць у 12 самалётах. Пры гэтым ён меў бесперашкодны доступ да кабіны пілотаў. На некалькі бортаў журналіст змог пранесці муляжы бомбаў — бляшанкі з-пад безалкагольных напояў.
Таксама Давід Сулейман змог трапіць у такія зоны аэрапорта, дзе было забаронена бываць нават штатным супрацоўнікам. У прыватнасці, ён змог прайсці да самалётаў, якія чакалі вылета і дапамагчы грузчыкам з багажом.
У выданні пішуць, што пры ўладкаванні на працу ў аэрапорт Бэн-Гурыён журналіст запаўняў шэраг анкет.
Кіраўнік Асацыяцыі бяспекі Ізраіля Піні Шыф заяўляе, што ахоўнікі абавязаныя былі заўважыць, што Сулейман ўладкоўваецца на працу па чужых дакументах. Ён таксама абвінаваціў кампанію-падрадчыка аэрапорта ў халатнасці ў пытаннях найму супрацоўнікаў. Шыф дадаў, што схема працы службы бяспекі Бэн-Гурыён была неадкладна зменена на аснове выкрытых Сулейманам парушэнняў.
Таксама упраўленне аэрапортаў Ізраіля падае ў паліцыю скаргу супраць Сулеймана за тое, што той выдаваў сябе за дзяржслужачага, паведамляе lenta.ru.
Нагадаем, паводле дадзеных авіяцыйных рэйтынгаў, аэрапорт Тель-Авіва Бэн-Гурыён мае адну з самых пільных сістэмаў бяспекі.