Каб пазбегнуць арышту, малады амерыканец загрыміраваўся пад дзядка
30-гадовы амерыканец Шон Мілер, падазраваны ў гандлі наркотыкамі, вырашыў загрыміравацца пад старога дзядка і такім чынам пазбегнуць арышту. Гэтае кур’ёзнае здарэнне адбылося ў ЗША ў штаце Масачусэтс.
Шона Мілера, вядомага ў крымінальным асяродку як Шыцца Мілера шукалі з красавіка па падазрэнні ў гандлі гераінам. Калі ж паліцыя прыйшла да яго дадому, то дзверы праваахоўнікам адчыніў сталага веку мужчына. Зрэшты, паліцыянты скемілі, што гэта ўсяго толькі маскарад. Яны правялі вобшук у доме, знайшлі зброю ў кошыку з бруднай бялізнай, а таксама 30 тысяч долараў наяўнымі, паведамляюць замежныя СМІ.
Наркагандляра арыштавалі.