Каб правезці ровар у цягніку, трэба выкупіць усё купэ?
Еўрарадыё вырашыла пацікавіцца, на якім транспарце лягчэй за ўсё перамяшчацца разам з роварам па Беларусі. А таксама ці можна на ровары перасячы мяжу.
Сваё міні-раследванне мы пачалі са звычайнага грамадскага транспарту. Паездка з “жалезным сябрам” абыдзецца
вам усяго ў адзін дадатковы талон. Важна, каб вострыя часткі ровара не
выступалі і, не дай Бог, каго-небудзь не зачапілі, перасцераглі Еўрарадыё ва ўпраўленні арганізацый перавозак Мінсктранса.
Лёгка
паехаць з роварам у любы беларускі горад на аўтобусе. Сталай аплаты
праезду за двухколавы багаж няма. Кошт квітка залежыць ад колькасці
кіламетраў і напрамку аўтобуса.
"Складзіце яго неяк так, каб ён у дзверы ўвайшоў, бо не ў кожны аўтобус увойдзе ваш ровар. Гэта будзе, як багаж ісці, - параілі Еўрарадыё на барысаўскім аўтавакзале. - У залежнасці ад кіламетраў і куды вы паедзеце – на міжгорад ці на прыгарад. Там ужо на месцы даведаецеся кошт.”
Паляцець
ровару таксама не складана. З беларускага аэрапорта можна вывозіць да
20 кілаграм багажу па адным квітку. Ровар пажадана запакаваць і здаць у
багаж пры рэгістрацыі, патлумачыла супрацоўніца мінскага аэрарапорта:
“Здавайце
ў багаж і перавозьце! 20 кг багажа і 8 кг ручной паклажы можна
перавозіць бясплатна. Калі ён складваецца, то яго трэба скласці і
ўпакаваць.”
Выезд за межы Беларусі з роварам на турыстычным аўтобусе вам будзе каштаваць на 20 еўра
даражэй. Але “на борт” вас не пусцяць, калі ваш “вел” не будзе
разабраны.
Супрацоўніца кампаніі Eurolines: “Увогуле
перавозіць ровары забаронена. Можа ў іншых кампаніях можна, але ў нас,
згодна з нямецкімі правіламі, яны не прымаюцца. Толькі ў складзеным
выглядзе і як падвойная аплата багажа ў 20 еўра.”
Што
да беларускай чыгункі, то за праезд на электрычцы ровару, як
сапраўднаму пасажыру, трэба набыць асобны квіток. Цэлы і задаволены ён
можа спакойна стаяць у тамбуры.
А вось як у электрычцы не заплаціць за
ровар, распавяла Еўрарадыё Інжынер пасажырскай службы чыгункі Алена Хамічэнка: “У электрычцы ровар у неразабраным выглядзе правозіцца ў тамбуры. А ўпакаваны, ў кошце ручной паклажы, можна правезці бясплатна.”
Цікава,
што ў цягніку ровар таксама правозіцца бясплатна, калі ён не перавышае
36 кг і 2 метраў у суме трох вымярэнняў. Прыйдзецца альбо
выкупляць усё купэ, альбо набыць яшчэ адно месца ў цягніку для вашага жалезнага сябра.
Алена Хамічэнка: “Вы
можаце выкупіць асобнае купэ, ці набыць дадаткова адзін квіток. Але ў
кожным выпадку прадметы, у тым ліку і ровар, не мусяць забруджваць, як
вагон, так і рэчы іншых пасажыраў”.
А таксама дадала, што перавоз незапакаванага ровара немагчымы.
Алена Хамічэнка: “Ён
мусіць у кожным выпадку быць запакаваны. Таму што не вы ж не паставіце
на сядзенні, якімі пазней будуць карыстацца пасажыры, брудны ровар.”
Адмысловы футляр для перавозкі ровара.
Правезці
ровар праз мяжу Беларусі проста - у цягніку ці аўтобусе вы
запаўняеце дэкларацыю на свой ровар і выязжаеце ў
вела-вандроўку. Так жа лёгка пераехаць мяжу вярхом на ровары! Гэта
магчыма - парадвалі Еўрарадыё ў памежнай службе Беларусі.
Супрацоўнік памежнай службы: “Усё
магчыма! Іншае пытанне, што вам трэба будзе ў дэкларацыю ўсё занесці,
бо на адваротным шляху вам скажуць, што вы там купілі, плаціце! Ну, вось
гэта ўсё абавязкова, разумееце”.
Памежнік параіў перад выездам звяртацца па кансультацыі ў рэгіянальную мытню.
Калі
вы ўжо будзеце ў зоне Еўрасюза разам са сваім двухколых сябрам, то у
цягніку, напрыклад, у Польшчы, вам не трэба будзе клапаціцца ні пра што,
апроч свайго камфартабельнага праезду. Там, як і ў іншых еўрапейскіх
краінах, існуюць адмысловыя месцы ці нават вагоны для перавозкі ровараў.
Удалай вам паездкі!
Удалай вам паездкі!
Такім чынам перавозяцца ровары ў польскіх цягніках.
Фота: www.mirtesen.ru, www.chusik.ru, www.forum.zm.org.pl