Каб вярнуцца ў Беларусь, жыхар Рагачова заплаціў амаль 48 тысяч рублёў

Беларуса "абмежавалі ў праве перасячэння мяжы" (ілюстрацыйнае фота)

Беларуса "абмежавалі ў праве перасячэння мяжы" (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Каб вярнуцца ў Беларусь, 29-гадовы жыхар Рагачова заплаціў амаль 48 тысяч рублёў. Ён кампенсаваў сродкі за вучобу на бюджэтнай форме навучання ў ВНУ, паведамляе Галоўнае упраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

Пасля заканчэння ВНУ хлопца накіравалі на працу па дзяржаўным размеркаванні. Але абавязковая адпрацоўка "не прыйшлася яму даспадобы", і праз некаторы час малады спецыяліст з'ехаў жыць у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

Справа дайшла да суда, які вынес рашэнне аб кампенсацыі сродкаў, затрачаных дзяржавай на навучанне. Супрацоўнікі аддзела прымусовага выканання Рагачоўскага раёна доўгі час спрабавалі "наладзіць кантакт з даўжніком", але ў іх нічога не атрымлівалася. Але беларус вырашыў вярнуцца на радзіму. Ён даведаўся, што органы прымусовага выканання "абмежавалі яго ў праве перасячэння мяжы". Яму давялося праз сацсеткі звязацца з судовым выканаўцам і пачаць збіраць грошы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі