Кабякоў расказаў пра тарыфы на газ для эканомікі і насельніцтва

Кабякоў расказаў пра тарыфы на газ для эканомікі і насельніцтва

Сёлета тарыфы на газ зменяцца толькі для асобных груп прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі. Пра гэта кіраўнік урада Андрэй Кабякоў паведаміў у праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ, якая выйшла ў эфір увечары 30 ліпеня.

Чыноўнік дадаў, што гаворка ідзе пра тыя прадпрыемствы, якія маюць высокую ўдзельную вагу гэтых выдаткаў у сабекошце.

У 2018 годзе кошт на расійскі газ для Беларусі складзе 129 долараў за 1000 кубаметраў. Па словах Кабякова, урад плануе "зрабіць зрухі і па электраэнергіі для рэальнага сектара эканомікі, і па газе для груп спажыўцоў, у якіх па-ранейшаму энергазатраты вельмі высокія". Ён дадаў, што ідуць перамовы з Расіяй, як трымаць гэтыя тарыфы да 2025 года. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі