Кацярына Ваданосава прэзентавала вальс "1863", прысвечаны паўстанню Каліноўскага

Паўстанец Каліноўскага / Скрыншот з відэа
Паўстанец Каліноўскага / Скрыншот з відэа

Кацярына Ваданосава прэзентавала вальс "1863", прысвечаны паўстанню Кастуся Каліноўскага. Датай яго прэм’еры спецыяльна выбралі 2 лютага — дзень народзінаў нацыянальнага героя.

"Я адчуваю глыбокую еднасць з героямі тых часоў і думаю, што пачуцці беларусаў зараз вельмі сугучныя з пачуццямі ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў, — піша Ваданосава. — Цыклы гісторыі паўтараюцца, але разуменне таго, што ў кожнай эпосе жывуць людзі, якімі варта ганарыцца, памяць пра якіх надае нам моц і натхненне — гэта вельмі цешыць і дорыць надзею на будучыню. Мы памятаем нашых продкаў, тых, хто біўся за свабоду. І я веру, што пра нашае паўстанне, пра наш супраціў таксама калі-небудзь будуць складаць музыку, вершы ды песні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі