Кадыраў паабяцаў Лукашэнку прыехаць у Мінск і запрасіў да сябе

Кадыраў паабяцаў Лукашэнку прыехаць у Мінск і запрасіў да сябе

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў паабяцаў Аляксандру Лукашэнку наведаць Беларусь, калі гэта дазволіць працоўны графік Лукашэнкі. Таксама ён запрасіў кіраўніка Беларусі ў госці да сябе. Адпаведнае паведамленне Кадыраў абнародаваў у сваім твітар-акаўнце.

Падчас прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ 17 лістапада Лукашэнка выказаў шкадаванне, што Кадыраў дагэтуль не прыязджаў у Беларусь. Па яго словах, кіраўнік Чачні двойчы збіраўся наведаць Мінск, але так і не змог прыбыць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі