“Калі сёння вайна”: ці можна так гаварыць пра сітуацыю ў Беларусі?
У словах прадстаўніка КДБ пра “зачыстку радыкальных элементаў” насамрэч усё проста: гэта пра тое, што беларускі рэжым вырашыў “перамагчы” не толькі апанентаў, але і проста нелаяльных да яго грамадзян. І нават загучалі словы, прычым з абодвух бакоў гэтага супрацьстаяння, пра тое, што мы ўсе цяпер — салдаты на вайне.
Ці можна гаварыць пра тое, што гэтае супрацьстаянне, гэтыя рэпрэсіі адной часткі грамадства ў дачыненні да другой — вайна? Калі беларусы сапраўды пачнуць успрымаць сябе як салдат у акопе — якія пагрозы гэта нясе? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кандыдат філасофскіх навук, былы дацэнт кафедры філасофіі культуры БДУ Павел Баркоўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.