Калькулятар жыцця: Правер, колькі пражывеш пасля павышэння пенсійнага ўзросту

Калькулятар жыцця: Правер, колькі пражывеш пасля павышэння пенсійнага ўзросту

Пенсійны ўзрост у Беларусі плануюць пачаць паэтапна павышаць са студзеня 2017 года. Спачатку на 3 гады. Чакаецца, што жанчыны будуць выходзіць на пенсію ў 58, мужчыны — у 63. Большасць беларусаў згодная з такім крокам, паведаміў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай пенсійнай рэформе.

"Мы вельмі акуратна вымяраем настрой грамадства. Павінен сказаць, што сёння ўжо цвёрдая большасць нашага насельніцтва згодная на павышэнне пенсійнага ўзросту. Я не кажу пра тое, падабаецца камусьці ці не падабаецца. Нават тыя, каму гэта не падабаецца, нарэшце зразумелі, што рана ці позна мы гэтую праблему павінныя вырашаць. І час вырашэння праблемы прыйшоў", — цытуе Аляксандра Лукашэнку яго прэс-служба.

Міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна падкрэсліла, што павышэнне пенсійнага ўзросту закране таксама дзяржслужачых і вайскоўцаў.

"Гэта значыць, крок па паўгода з 1 студзеня 2017 года будзе датычыцца і грамадзянскага насельніцтва, і вайскоўцаў, і дзяржаўных служачых, — сказала яна. — Калі разглядаць ільготныя пенсіі, то ўсе правілы выхаду застануцца ранейшымі, але планка на права атрымання датэрміновай пенсіі таксама з усімі разам будзе павышацца", — цытуе міністра БЕЛТА.

Працягласць жыцця ў Беларусі не самая высокая, таму Еўрарадыё вырашыла даведацца, колькі гадоў удасца пражыць на пенсіі сярэднестатыстычнаму беларусу згодна з прагнозам Белстата (наш статыстычны камітэт стварае такія прагнозы для жыхароў краіны любога ўзросту).

Як высветлілася, больш за ўсіх будуць адпачываць на пенсіі жанчыны, якія жывуць у горадзе. Найгоршая сітуацыя ў маладых мужчын з вёскі — пенсіі яны могуць увогуле не дачакацца. 

Паспрабуйце разлічыць усё самі:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі