Каля 600 хворых на пнеўманію: галоўурач брэсцкай ЦГБ пра сітуацыю ў лякарні

Каля 600 хворых на пнеўманію: галоўурач брэсцкай ЦГБ пра сітуацыю ў лякарні

У брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы знаходзіцца каля 600 пацыентаў з дыягназам "пнеўманія". Пра гэта галоўны лекар бальніцы Алег Вялічка распавёў газеце "Зара":

"... У цяперашні час мы працуем у штатным рэжыме. Сітуацыя па пнеўманях дастаткова стабільная. У сярэднім ідзе ад 30 да 50 пацыентаў у дзень. На сённяшні дзень у нашых бальніцах знаходзіцца каля 600 такіх пацыентаў, 15% ад якіх з пнеўманіямі, выкліканымі вірусам COVID-19".

Па словах Алега Вялічкі, у другой палове красавіка некаторыя аддзяленні бальніцы было вырашана перапрафіляваць, "каб засяродзіць хворых у адным месцы". На сёння, кажа галоўны лекар, у бальніцы ёсць 680 койка-месцаў для пацыентаў з пнеўманіямі. Калі стала зразумелым, што сітуацыя абвастраецца, бальніца дакупіла 17 кіслародных канцэнтратараў, у траўні закупяць яшчэ партыю. Таксама, кажа Алег Вялічка  на базе аднаго з адзяленняў лякарні арганізаваны кантакт-цэнтр для лекараў, якія пасля змены не ідуць дадому, каб не зараджаць сям'ю. Збольшага там жывуць дактары аддзялення. рэанімацыі.

Па дадзеных на 24 красавіка (так, Мінздароўя не лічыць патрэбным агучваць статыстыку па рэгіёнах часцей чым раз на месяц) у Брэсцкай вобласці было зафіксавана 339 пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі.

 

Па апошніх дадзеных у Беларусі пацверджана 27730 выпадкаў COVID-19. 156 чалавек памерла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі