Каля КДБ у Мінску прайшла апазіцыйная акцыя. Фотарэпартаж

Каля КДБ у Мінску прайшла апазіцыйная акцыя. Фотарэпартаж

Раніцай 7 лістапада каля КДБ у Мінску прайшла апазіцыйная акцыя, арганізаваная правацэнтрысцкай кааліцыяй і грамадскімі актывістамі. Яе ўдзельнікі запалілі свечкі, трымалі партрэты зніклых у 1999-2000 гадах палітыкаў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, бізнесмена Анатоля Красоўскага, журналіста Дзмітрыя Завадскага, памерлага пры таямнічых абставінах Генадзя Карпенкі, а таксама рэпрэсаваных у часы савецкай улады беларусаў.

У акцыі ўдзельнічала каля 20 чалавек, а сярод такія вядомыя асобы, як Анатоль Лябедзька, Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Ніна Багінская, Юрась Губарэвіч. Яшчэ больш было журналістаў і праваахоўнікаў. Апошнія складалі адміністрацыйныя пратаколы на ўсіх удзельнікаў мітынгу. Падчас акцыі было абвешчана пра пачатак збору подпісаў за перайменаванне вуліцаў, названых у гонар бальшавіцкіх дзеячоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі