Каля мінскіх могілак міліцыя затрымала закладчыка наркотыкаў

Каля мінскіх могілак міліцыя затрымала закладчыка наркотыкаў

12 студзеня ў лесапаласе каля Чыжоўскіх могілак сталічныя міліцыянты разам з байцамі АМАП затрымалі 34-гадовага мінчука. Ён рабіў закладкі асабліва небяспечнага псіхатропа Альфа-PVP, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Пры затрыманні ў мужчыны пры сабе было 12 скруткаў з названым наркотыкам і тэлефон. У тэлефоне была інфармацыя пра закладкі, зробленыя на тэрыторыі Мінска. Міліцыянты забралі ўсе закладкі.

У кватэры мінчука аператыўнікі знайшлі і забралі поліэтыленавы пакет, у якім было больш за 20 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва Альфа-PVP. Таксама ў яго былі вагі, пальчаткі, ізастужка, упаковачныя матэрыялы.

На мужчыну пачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Мінчуку можа пагражаць ад васьмі да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі