Каля расійскай амбасады затрымалі актывістак з "касметычкай "Начных ваўкоў"

У Мінску дзве грамадскія актывісткі зладзілі перформанс каля расійскай амбасады. Нагодай для яго стала заява байкера Баброўскага з расійскага клуба "Начныя ваўкі", які сказаў, што польскія памежнікі аглядалі ў іх "касметычкі". Гэтае выказванне выкліла мноства жартаў у інтэрнэце.

Вольга Нікалайчык з Кацярынай Садоўскай прынеслі да расійскай амбасады касметычку, якую яны нібыта знайшлі каля Кургана Славы, дзе прыпыняліся "Начныя ваўкі". Як паведамляе Белсат, у "касметычцы" з эмблемаю расійскага байкерскага клуба былі ў тым ліку панчохі і карункавыя майткі. Ахоўнікі амбасады выклікалі на актывістак нарад міліцыі.

Міліцыянты затрымалі Нікалайчык, Садоўскую і журналістаў, якія былі з імі. Па звестках праваабарончага сайта "Вясна", у журналістаў перапісалі пашпартныя звесткі і адпусцілі. А Нікалайчык і Садоўскую павезлі ў Цэнтральны РУУС Мінска.

“Мне патрэбная твая вопратка, касметычка і матацыкл”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі