Каля Сафіі знайшлі грузавік з целамі 18 чалавек

У Балгарыі знайшлі грузавік з мёртвымі мігрантамі / Бі-Бі-Сі
У Балгарыі знайшлі грузавік з мёртвымі мігрантамі / Бі-Бі-Сі

Каля балгарскай сталіцы Сафіі знайшлі грузавік, у якім было 18 чалавечых целаў, перадае Бі-Бі-Сі. Паліцыя мяркуе, што гэта нелегальныя мігранты.

Агулам у грузавіку было каля 40 чалавек. Яны хаваліся пад грузам дрэва. 14 чалавек, як паведамляецца, былі жывымі: іх адправілі ў бальніцу. Восем з іх — у цяжкім стане, канстатавалі балгарскія медыкі.

Пошукі мігрантаў працягваюцца. Кіроўца грузавіка ўцёк.

Міністр аховы здароўя Балгарыі Асен Меджыдзіеў выказаў меркаванне, што людзі проста задыхнуліся ад недастачы кіслароду. Акрамя таго яны прамоклі, замёрзлі і некалькі дзён не елі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі