Каманда Лукашэнкі разграміла Швейцарыю, заўтра фінальны матч з Расіяй
У Мінску праходзіць Калядны міжнародны турнір аматараў хакея.
У фінале ХI Каляднага міжнароднага турніра аматараў хакея, які праходзіць у Мінску, сустрэнуцца каманды Беларусі і Расіі. Матч пройдзе 7 студзеня на "Чыжоўка-Арэне", пачатак а 19-й гадзіне. Перад гэтым там згуляюць за трэцяе месца каманды Славакіі і Фінляндыі, пачатак а 13-й.
У аўторак каманда кіраўніка Беларусі разграміла каманду Швейцарыі —12:2 (5:1, 2:0, 5:1). Аляксандру Лукашэнку не ўдалося закінуць шайбу, але на яго рахунку галявая перадача.
Адзначым, што ад 2005 года беларусы 8 разоў выйгравалі турнір, у тым ліку і летась. Расіяне здолелі толькі двойчы адолець беларусаў у фінале — у 2007 і 2011 гадах.
Фота: БЕЛТА