Камароўскі рынак не будзе працаваць 10 красавіка
Камароўскі рынак у Мінску не будзе працаваць у наступны аўторак, 10 красавіка. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце прадпрыемства.
Прычынай гэтага называецца комплексны рамонт трансфарматарнай падстанцыі і адсутнасць электраэнергіі. Адміністрацыя рынку прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Дарэчы, панядзелак, 9 красавіка, на рынку павінен быць выходны дзень згодна з графікам.