Камераў у публічных месцах пабольшае

У Мінску ў два разы будзе павялічана колькасць сістэм відэаназірання. Новыя камеры павінны з’явіцца у дыскаклубах, рэстаранах, кафэ і іншых установах, дзе назіраецца масавая прысутнасць людзей. Зараз у беларускай сталіцы ўжо вядзецца назіранне з 56 камер. Вакзалы, плошчы, рынкі, аэрапорт – ужо сёння знаходзяцца пад няспынным кругласутачным кантролем.

На пытанне для чаго патрэбныя гэтыя меры адказвае намеснік старшыні ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Міністэрства ўнутраных справаў Алег Слепчанка:

“Натуральна для таго, каб максімальна засцярагчы грамадзян ад небяспекі. Яны палегчылі жыццё больш не супрацоўнікам міліцыі, а звычайным людзям. Бо на кожнае перакрыжаванне супрацоўніка міліцыі не паставіш.

Як не патрулюй, так ці інакш, у той ці іншы момант, дзесці можа здарыцца так, што міліцыі побач не будзе. Калі на маніторы бачаць, што здзяйсняецца, магчыма здзяйсненне ці ўжо здзейснілася якое-небудзь здарэнне — даецца цэнтралізаваная каманда, ”.

Даведка Еўрарадыё: “Першыя камеры відэаназірання з’явіліся на мінскіх вуліцах напачатку 2003 года. 25 камер былі размешчаны ўздоўж праспекта Скарыны (цяпер – Незалежнасці).

Дарэчы, Мінск стаў трэцім горадам, пасля Масквы і Валгаграда, на постсавецкай прасторы, дзе пачалося весціся кругласутачнае назіранне.

На цяперашні дзень, акрамя Міншчыны, відэаназіранне наладжана і ў іншых абласцях Беларусі. На Брэстчыне такіх камер 63, Віцебшчыне – 182, Гомельшчыне – 13, Магілёўшчыне – 88.

Зразумела, што ўстаноўка такой апаратуры далёка не танная рэч. Адкуль адбываецца фінансаванне гэтага праэкту кажа Алег Слепчанка:

“Здароўе людзей даражэйшае. Я не думаю, што яно вельмі дарагое. У любым выпадку фінансы выдзяляе гарадскі бюджэт.

Мэр горада вырашае гэтыя пытанні. Я думаю, што для гарадскога бюджэта гэта не такія вялікія грошы. Асабліва з пункту гледжання таго, якую гэта можа прынесці карысць”

З’ўленне такіх інавацый уласціва не толькі Беларусі. Уся Еўропа даўно карыстаецца сістэмай відэаназірання. У Лондане, напрыклад, такіх камер больш чым за паўмільёна.

Ці не замінаюць гэтыя меры прыватнаму жыццю звычайных грамадзян? Гэта вельмі спрэчнае пытанне. З аднаго боку такія сродкі бяспекі значна зніжаюць узровень злачынстваў.

Зразумела, што жадаючых зрабіць што-небудзь забароненае, стане значна менш, калі яны будуць ведаць, што за імі вядзецца няспыннае назіранне. З другога боку, шмат хто не жадае знаходзіцца пад праваахоўным “вокам”, калі нават пацалунак з дзяўчынай запісваецца на стужку.

Прадзюсер студыі Навінкі Home Video Паўлюк Канавальчык, таксама падпадае пад тых, хто ліча з’яўленне камер парушэннем прыватнага жыцця:

Канавальчык
: “Я лічу гэта парушэннем прыватнага жыцця. У самой тэндэнцыі нічога дзіўнага няма. Я лічу гэта парушэннем, але ж тое самое парушэнне і ў еўрапейскіх краінах.

І тут менівіта навешваць зараз усе гэтыя моманты на Беларусь, толькі дзеля таго, што ў нас нейкая палітычная сітуацыя, я не лічу карэктным. Бо гэта робіцца і ў сапраўды дэмакратычных краінах”.

Фота citnews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі