Камісія ў Барысаве выкрасліла з ліку "дармаедаў" каля 1800 чалавек

Камісія ў Барысаве выкрасліла з ліку "дармаедаў" каля 1800 чалавек

"Дармаедская" камісія пры Барысаўскім райвыканкаме з 4 ліпеня 2018 года па 6 сакавіка 2019-га правяла 44 пасяджэнні. У выніку 1780 чалавек былі прызнаныя занятымі ў эканоміцы, бо падалі "даведкі, звесткі і інфармацыю", піша ex-press.by.

Яшчэ 93 чалавекі не змаглі падаць у камісію адпаведныя дакументы, але былі вызваленыя ад максімальнай аплаты гарачай вады, бо знаходзяцца ў цяжкой жыццёвай сітуацыі.

Дарэчы, з 1015 чалавек, запрошаных на пасяджэнні, камісія здолела ўладкаваць на працу толькі 133 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі