Кампанія Malaysia Airlines правядзе рэбрэдынг пасля дзвюх авіякатастроф

Авіякампанія Malaysia Airlines вырашыла правесці рэбрэдынг пасля катастроф з  Boeing 777-200ER. Аб гэтым паведаміў новы гендырэктар кампаніі Крыштаф Мюлер. Нагадаем, адна катастрофа адбылася ў сакавіку 2014 года: над Паўднёва-Кітайскім морам  Boeing 777-200ER рэйса MH370 знік з 227 пасажырамі і 12 членамі экіпажа. Расследаванне не дало плёну дагэтуль.

Другая катастрофа з Boeing 777  рэйса MH17 з 283 пасажырамі і 15 членамі экіпажа адбылася над тэрыторыяй Данецкай вобласці.

Расследаванне катастрофы малазійскага Boeing працягнулі да жніўня 2015-га

Пасля рэбрэдынгу кампанія зменіць назву, эмблему і стратэгію. Таксама Malaysia Airlines правядзе рэструктурызацыю бізнэсу, пазбавіцца няпрофільных актываў і скароціць да траціны персанал, якога зараз працуе каля 20 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі