"Камуналка" ў новых жыроўках вырасце на 40-70%

"Камуналка" ў новых жыроўках вырасце на 40-70%

Новыя жыроўкі за студзень падаражэюць ад 150 да 300 з нечым тысяч. Пра падаражэнне тарыфаў у студзені паведамлася раней. Новыя жыроўкі яшчэ не прыйшлі, але пабачыць суму да аплаты змаглі тыя, хто зарэгістраваны на сайце цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама.

Напрыклад, для аднапакаёвай кватэры плошчай 37,5 кв. метраў, дзе прапісаны адзін чалавек, жыроўка за студзень падаражэла на 160 тысяч рублёў - да 450 тысяч. Такім чынам, "камуналка" вырасла на 55%.

Як адзначае tut.by, толькі за ацяпленне гаспадар аднапакаёўкі заплаціць цяпер 114 тысяч рублёў (у снежні было 53 тысячы). Вада замест ранейшых 11 тысяч абыйдзецца ў 39 тыс. Падагрэў вады ўжо каштуе 89 тысяч (раней 37 тыс.).

"Камуналка" ў невялікай "двушцы" (37,6 кв. метраў) з двума прапісанымі падаражэла на 125 тысяч рублёў (на 42%) — да 425 тыс.

Трохпакаёўка плошчай 63,27 кв. метраў, дзе прапісаныя чатыры чалавекі, абыйдзецца ў 754 тысячы рублёў. У мінулым месяцы "камуналка" ў ёй каштавала 442 тысячы. Такім чынам, падаражэнне склала 70%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі