"Камуналка" за двухпакаёўку ўзімку складзе каля 420 тысяч рублёў

Па падліках Мінэканомікі, якія перадае БЕЛТА, пры нарматыўным спажыванні паслуг аплата за "камуналку" ў ацяпляльны перыяд складзе за месяц 419,3 тыс.руб.  

Спецыялісты міністэрства падкрэсліваюць, што павелічэнне платы насельніцтва за ацяпленне будзе залежаць не толькі ад узроўню тарыфаў на цеплавую энергію, але і ад колькасці цеплавой энергіі, выдаткаванай на ацяпленне. А яно, у сваю чаргу, наўпрост залежыць ад тэмпературы паветра на вуліцы. 

Для параўнання: плацяжы за жыллёва-камунальныя паслугі сям'і з трох чалавек у двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв.м сёлета ў верасні склалі 301,7 тыс.руб.

Фота — ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі