Канада і Ірландыя не прызналі вынікі беларускіх выбараў
Канада не прызнала вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Яна заклікае правесці новыя свабодныя і справядлівыя выбары.
"Мы не прызнаем вынікі гэтых сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і заклікаем да свабодных і справядлівых выбараў", — напісаў у Twitter кіраўнік МЗС Франсуа-Філіп Шампань.
Ён кажа, што пагаварыў з кандыдаткай у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай і выказаў падтрымку беларускаму народу.
Таксама Канада заклікае АБСЕ правесці пільнае расследаванне выбараў і асуджае "суровыя меры, якія прымяняюцца супраць мірных пратэстоўцаў".
Заява аб непрызнанні вынікаў беларускіх выбараў апублікаваная і на сайце МЗС Ірландыі. У дакуменце гаворыцца: "Вынікі не з'яўляюцца легітымнымі, пра што сведчаць запалохванні і затрыманні, якія мелі месца як да, так і пасля выбараў".
Міністр замежных спраў Ірландыі Сайман Ковені выказаў занепакоенасць сітуацыяй у Беларусі пасля выбараў. Ён асудзіў парушэнні правоў чалавека, якія назіраюцца ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Раней пра непрызнанне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі заявіла МЗС Вялікабрытаніі.
Canada condemns the crackdown against peaceful protestors following the presidential election in #Belarus.
— François-Philippe Champagne (FPC) (@FP_Champagne) August 17, 2020
Canada does not accept the results of this fraudulent presidential election. We call for free & fair elections & a thorough investigation by the @OSCE.
My statement: pic.twitter.com/2b8arynHeT
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.