Канапацкая распавяла, на што патраціла грошы, што засталіся пасля выбараў-2020
Ганна Канапацкая збірае подпісы
Ганна Канапацкая пахвалілася, што ў 2020 годзе набыла біткоіны на грошы, не патрачаныя на сваю выбарчую кампанію: "Удала ўвайшла, праз надзейных партнёраў, у BTC па 18.0 [тысячы долараў]. Цяпер — як знайшла, хутка спатрэбяцца".
10 лістапада 2024 года біткоін дасягнуў чарговага гістарычнага максімуму. Гэтая крыптавалюта таргуецца па 79.3 тысячы долараў.
Але трэба сказаць, што ўдзельніца выбарчай кампаніі 2025 года ўклалася (калі гэта сапраўды так) у біткоін далёка не ў самы ўдалы момант. У верасні 2020 года яго курс плясаў вакол 11 тысяч долараў. А 18 тысяч ён каштаваў ужо ў лістападзе-снежні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.