Канапацкая: я адзіная, хто дазваляў сабе казаць, што ў Беларусі дыктатура

Ганна Канапацкая ў студыі Еўрарадыё / фота Марыі Вайтовіч
Ганна Канапацкая ў студыі Еўрарадыё / фота Марыі Вайтовіч

29 чэрвеня былая дэпутатка Ганна Канапацкая падала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты, піша tut.by. Яна сабрала 110 тысяч подпісаў. А ў дэкларацыі пра даходы паказала, што зарабіла ў 2019 годзе 45 741 рубель.

Канапацкая ўпэўненая, што ў яе ёсць шансы стаць прэзідэнтам — маўляў, у іншым выпадку яна б на гэта не ішла, — а таксама сур'ёзная падтрымка ў грамадстве. Акрамя таго, Канапацкая заявіла, што ўсе, хто лічыць яе спарынг-партнёрам Лукашэнкі, памыляюцца:

"У прыклад яшчэ раз прывяду ўсе тыя законапраекты і ўсе тыя дзеянні, якія я ажыццяўляла, калі была дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, усе тыя заявы, якія я рабіла па легітымнасці Палаты прадстаўнікоў, па законнасці правядзення выбараў 9 жніўня, пра тую сітуацыю і палітыку, якая праводзіцца ў краіне. І, напэўна, я адзіны з усіх палітыкаў, хто дазваляў сабе казаць, што ў Беларусі дыктатура, а ва ўладзе адпаведна знаходзіцца..." — сказала Канапацкая.

Ці зарэгіструюць Канапацкую і яе сапернікаў — Віктара Бабарыку, Валерыя Цапкалу, Сяргея Чэрачня, Аляксандра Лукашэнку — кандыдатамі ў прэзідэнты, стане вядома бліжэй да сярэдзіны ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі