Канцлер Аўстрыі заклікае правесці новыя выбары ў Беларусі
Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц заклікае правесці новыя выбары ў Беларусі, свабодныя і справядлівыя. Ён перакананы, што ЕС мусіць увесці санкцыі супраць прадстаўнікоў улады Беларусі, якія адказныя за гвалт у дачыненні мірных пратэстоўцаў, апазіцыянераў, паведамляе apa.at.
19 жніўня лідары ЕС у фармаце відэаканферэнцыі абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі. Курц лічыць, што рэакцыя Бруселя на падзеі у нашай краіне мусіць быць дакладная, а санкцыі неабходныя. Канцлер Аўстрыі заявіў, што неабходны дыялог паміж уладай і апазіцыяй у Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.