Кандуктарка аўтобуса прадавала пасажырам гераін
Здарэнне адбылося ў Калінінградскай вобласці Расіі. Маладую жанчыну затрымалі проста на працоўным месцы
У Калінінградскай вобласці Расіі затрымалі 26-гадовую кандуктарку аўтобуса. Паводле дадзеных паліцыі, яна прадавала "асаблівым" пасажырам гераін пад выглядам праязных білетаў. Паліцэйскія схапілі маладую жанчыну проста на працоўным месцы адразу пасля таго, як перадала чарговаму пакупніку дозу наркотыка.
Як інфармуе РІА "Новости", у кандуктаркі знайшлі 0,18 грама гераіна, што пацвердзілі эксперты-крыміналісты. Высветлілася, што гандаль наркотыкамі ў аўтобусе быў арганізаваны на пастаяннай аснове. У адносінах затрыманай распачалі крымінальную справу.
Фота: Fotolia