Кандыдатам у дэпутаты зарэгістравалі намесніка старшыні руху "За Свабоду"
Кандыдатам у дэпутаты зарэгістравалі намесніка старшыні руху "За Свабоду" Юрася Губарэвіча. Ён балатуецца па Каліноўскай выбарчай акрузе Мінска № 108.
"Пачынаем моцную агітацыйную кампанію, як толькі будзе зарэгістраваны выбарчы фонд, — цытуе словы Губарэвіча прэс-служба руху "За Свабоду". — У нас наперадзе цэлы месяц... Выбарцы атрымаюць у маёй асобе годную альтэрнатыву праўладным кандыдатам".
Юрась Губарэвіч адзначыў, што па ягонай акрузе два з сямі прэтэндэнтаў не былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты, у тым ліку незалежны кандыдат Барыс Лясун.
Лагвінца не зарэгістравалі кандыдатам: "падкупаў выбаршчыкаў, раздаючы газеты"
Парламенцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 11 верасня.