Кандыдатку ў дэпутаты знялі з выбараў за ўдзел у Дні Волі

Кандыдатцы ў дэпутаты Рудаўскага сельсавету ад "Маладой Беларусі" Настассі Азарцы ў выбарчай камісіі паведамілі, што яна знятая з выбараў. Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік руху "Маладая Беларусь" Артур Фінькевіч. Фінькевіч: "Прычынай  зняцця з выбараў Настассі Азаркі стаўся яе ўдзел у святкаванні Дня Волі ў Мінску 25 сакавіка. Сказалі, што паколькі яна ішла па недазволеным маршруце, то яе здымаюць з выбараў. Пры гэтым у камісіі не захацелі даваць афіцыйную паперу, дзе б патлумачылі прычыны зняцця Настассі з выбараў".

Таксама стала вядома, што кіраўніцтва Гарадзейскага ільнозаводу, дзе працуе Азарка, шукае падставы, каб не працягнуць з ёй працоўны кантракт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі