Кантрабандыст беларускіх цыгарэт у Літве пратараніў аўтамабіль памежнікаў

Кантрабандыст беларускіх цыгарэт у Літве пратараніў аўтамабіль памежнікаў

Кантрабандыста беларускіх цыгарэт у Літве затрымлівалі як у баевіку — з пагоняй, таранам і стралянінай. Здарэнне адбылося 1 лістапада, паведамляе прэс-служба літоўскіх памежнікаў. 

На мяжы з Гродзенскім раёнам Беларусі памежнікі заўважылі падазроны аўтамабіль Audi Q5. Калі яны запатрабавалі спыніцца, кіроўца націснуў на газ.

Памежнікі пачалі блакаваць дарогі ў наваколлі. Праз нейкі час за сем кіламетраў ад мяжы патруль на Toyota Land Cruiser пабачыў уцекача і паспрабаваў спыніць. Аднак той паскорыўся і пратараніў машыну памежнікаў. Пры гэтым адзін з памежнікаў атрымаў лёгкія траўмы.

Уцячы пакушальніку перашкодзіў другі памежнік: ён сем разоў стрэліў у маторны адсек "Аўдзі". Аўтамабіль спыніўся і заглух, кіроўцу паклалі на зямлю.

Высветлілася, што гэта жыхар Літвы. У яго машыне выявілі 35 скрыняў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі — агулам 17,5 тысячы пачкаў.

Кантрабандысту пагражае да васьмі гадоў зняволення. Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. 

Кантрабандыст беларускіх цыгарэт у Літве пратараніў аўтамабіль памежнікаў
Кантрабандыст пратараніў машыну літоўскіх памежнікаў / pasienis.lt

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі