Кантрабандысты “абнавілі” цягнік “Гродна — Кракаў” — знойдзена 600 пачак цыгарэт
Кантрабандысты “абнавілі” цягнік “Гродна — Кракаў” — 1 снежня там знайшлі буйную партыю цыгарэт. Як піша wspolczesna.pl, незаконны груз выявілі беластоцкія паліцыянты. Яны затрымалі двух чалавек, якія перавозілі два мяхі з цыгарэтамі без польскіх акцызных марак. У мяхах знайшлі 600 пачак цыгарэт.
Затрыманым 25 і 26 гадоў, ноч яны правялі ў пастарунку. На наступны дзень у іх быў запланаваны суд.
Нагадаем, цягнік Гродна-Кракаў быў запушчаны 4 верасня і да гэтага часу інфармацыі аб буйных знаходак кантрабанды ў транспарце не паведамлялася