Кантрабандысты перапраўлялі цыгарэты ў Польшчу на квадракоптары

Кантрабандысты перапраўлялі цыгарэты ў Польшчу на квадракоптары

Брэсцкія памежнікі 9 сакавіка спынілі спробу кантрабанды праз беларуска-польскую мяжу. 

Як паведамляецца на сайце Памежнага камітэта, паводле аператыўнай інфармацыі ў лясным масіве за 500 м ад лініі мяжы яны знайшлі і затрымалі квадракоптар. Да беспілотнага лятальнага апарата былі прымацаваныя 300 пачкаў цыгарэт.

Памежнікі заяўляюць, што асобы, якія маюць дачыненне да кантрабанды, ўжо выяўленыя. Іх прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне памежнага рэжыму. Таксама ім можа пагражаць адміністрацыйная адказнасць за кантрабанду.  

За парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы альбо правілаў выкарыстання авіямадэлей зламыснікаў прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці па лініі "Белаэранавігацыі". 

Усе гэтыя артыкулы прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе буйных штрафаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі